Аматарскае відэа - на вялікім экране. Маладзёжны фестываль відэаролікаў "Кінагрань" стартаваў у Мінску.
Для ўдзелу ў конкурсе на папярэдні адбор было даслана каля 130 работ, у фінал выйшлі каля паўсотні. Па выніках будуць вызначаны ўладальнік галоўнага прыза фестывалю і аўтарскія работы ў намінацыях: "Лепшае дакументальнае кіно", "Лепшае гульнявое кіно", "Лепшая рэжысёрская работа" і "Лепшая аператарская работа". У праграме фестывалю пройдуць майстар-класы спецыялістаў у галіне кінематаграфіі і тэлебачання.
(Сяргей Рыбакоў, рэжысёр Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, член журы)