Трэці мінскі студэнцкі фэст кіно і відэа “Кінагрань” пройдзе з 22 па 26 красавіка. Праграма будзе ўключаць у сябе як міжнародны конкурс “Маладыя прафесіяналы”, так і нацыянальны конкурс незалежнага і аматарскага кіно. Таксама плануецца правядзенне шэрагу пазаконкурсных і тэматычных паказаў. (правапіс першакрыніцы)
Для папярэдняга адбору ў конкурс “Маладыя прафесіяналы” у аргкамітэт фэсту ўжо паступілі працы больш за з 20 краін міру (Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Велікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Ірана, Канады, Кітая, Нігерыі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Славеніі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі).
Большасць фільмаў – удзельнікі студэнцкіх конкурсаў і раўналежных праграм міжнародных кінафэстаў у Канах, Берліне, Лакарна, а таксама конкурсных паказаў МКФ у Амстэрдаме, Ратэрдаме, Кракаве, Карлавых Варах, Катбусе, Лейпцыгу, Гетэбургу, Кёльне, Барселоне, Тэгеране, Таронта і інш.
Арганізатары запрашаюць усіх беларускіх аўтараў для ўдзелу ў фэсце “Киногрань”. Прымаецца анімацыя, гульнявыя, дакументальныя і эксперыментальныя фільмы, музычнае відэа. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і правіламі ўдзелу можна тут: http://bsu.by/main.asp?id1=70&id2=100286
Паводле moladz.org
http://licviny.info/archives/1352#more-1352